Здавалка
Главная | Обратная связь

Сутнасць і асаблівасці білінгвізму



 

Рэспубліка Беларусь уяўляе сабой шматнацыянальную дзяржаву з шырока распаўсюджаным двухмоўем (білінгвізмам). Двухмоўе - гэта папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва этнасы суседнія, якія часта маюць адну тэрыторыю пражывання або знаходзяцца ў складзе адной дзяржавы. Моўныя кантакты, якія дыктуюцца эканамічнымі, культурнымі і іншымі сувязямі, патрабуюць вывучэння і выкарыстання ў моўнай практыцы дзвюх і больш моў. Існуюць і іншыя матывы авалодвання дзвюма ці некалькімі мовамі (атрыманне адукацыі, патрэбы навуковай дзейнасці і г. д.). Вылучаюць наступныя разнавіднасці двухмоўя:

· індывідуальнае, калі дзвюма мовамі валодаюць толькі асобныя члены калектыву;

· групавое, калі двухмоўнымі з'яўляюцца цэлыя групы або асобныя сацыяльныя слаі;

· поўнае ці суцэльнае, калі двухмоўе з'яўляецца характэрным для ўсіх сацыяльна-культурных груп народа.

Дзяржаўным двухмоўе называюць тады, калі ў адной краіне статус дзяржаўнай, ці афіцыйнай, маюць дзве мовы. Пры гэтым дзяржаўнае двухмоўе можа суправаджацца індывідуальным аднамоўем, калі насельніцтва краіны распадаецца на некалькі аднамоўных калектываў.

На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала здаўна, хоць яго характар і састаўныя кампаненты мяняліся. 3 пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складацца беларуска-польскае двухмоўе. Пазней шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. Побач з беларуска-рускім двухмоўем на тэрыторыі Беларусі ў месцах сумеснага пражывання беларусаў з палякамі, літоўцамі, латышамі існуе адпаведнае беларуска-польскае, беларуска-літоўскае і беларуска-латышскае двухмоўе. Для небеларускага насельнітва яно мае характар польска-беларускага, літоўска-беларускага і г. д. Паколькі ў гэтых раёнах функцыянуе і руская мова, можна гаварыць, напрыклад, пра мясцовае беларуска-польска-рускае і г.д. шматмоўе.

Такім чынам, моўная сітуацыя на Беларусі ў пэўныя гістарычныя перыяды характарызавалася ў цэлым як шматмоўная, кампанентамі якой былі пералічаныя вышэй канкрэтныя разнавіднасці двухмоўя пры фактычным аднамоўі значнай часткі насельніцтва.

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і можа быць вызначана як беларуска-рускае двухмоўе. Нацыянальнае беларуска-рускае двухмоўе прадстаўлена:

· індывідуальным беларуска-рускім двухмоўем, калі побач з роднай беларускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае і рускую мову;

· руска-беларускім двухмоўем, калі побач з рускай мовай двухмоўны індывід выкарыстоўвае беларускую мову;

· індывідуальным беларускім ці рускім аднамоўем.

Сёння і беларуская, і руская мовы выкарыстоўваюцца ў большасці важнейшых сфер, аднак у колькасных адносінах пераважае ўсё ж руская. Такое становішча цяжка прызнаць у наш час нармальным.

Практыкаванне 1. Выпішыце з тэксту ўласнабеларускія словы і словы, перакладзіце іх на рускую мову.

У з о р: вавёрка белка.

У ціхую пагоду зімовы лес маўклівы, задуменны і таямнічы. Не скрыпяць дрэвы, не калышуцца голлі. Гэту ціш парушыць часам хіба толькі паджарая вавёрка з пушыстым хвастом. Сігаючы з сасны на сасну, кране галінку — пасыплецца на зямлю снег, закружыцца і лёгка паплыве ў паветры між камлёў дрэў, бы дым з галавешкі, падкінутай угару. Каля кустоў, з шапкамі снежнай навісі, ляжаць свежыя сляды зайцоў і іншай дробнай дзічыны. Месцамі гэтыя сляды перацінаюць другія, глыбокія, лапа ў лапу, пакінутыя галоднымі ваўкамі. На снезе ўбачыш і вузлаваты шнурок слядкоў лісы, якая мышкавала пад елкамі.

Добра бяжыць па прымятай дарозе застоены за ноч конь. Скрыпяць камякі снегу з-пад конскіх капытоў і разбіваюцца на пырскі аб перадок саней.

Праз аснежаны гушчар маладога ельніку стала прасвечвацца невялікая палянка, якую кругом абступае магутны смалісты старалес. У засені старалесу стаіць леснічоўка. Там сядзіба лесніка Апанаса. Прысадзістая, пад саламянай страхой хата, прыбудаваны да яе хлеў, два гаспадарчыя будынкі, адзін для сена і снапоў, другі — вазоўня. Воддаль у яловым гушчары — лазня.

(М. М а ш а р а)

Практыкаванне 2. Прачытайце тэкст. Як адзначанае ў тэксце звязана з геаграфічным становішчам Беларусі і яе гісторыяй?

Значная колькасць прозвішчаў трапіла да нас з суседніх моў. На працягу многіх стагоддзяў побач з беларусамі пражывалі рускія, палякі, яўрэі, літоўцы, украінцы, татары, латышы, немцы, чэхі, цыганы і інш. Землі сучаснай Беларусі ў мінулыя стагоддзі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, затым Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Усе названыя дзяржавы былі многанацыянальнымі, што, безумоўна, адбілася на складзе лексікі беларускай мовы, у тым ліку і на складзе іменаў, прозвішчаў, тапанімічных назваў. Пад уплывам моў суседніх народаў, што здаўна жылі па суседству або сярод беларусаў, у нашай анамастычнай сістэме замацаваліся прозвішчы і імены гэтых народаў. У наш час многія беларусы маюць тыповыя рускія, польскія, нямецкія, цюркскія, літоўскія прозвішчы: Сярэбранікаў, Козыраў, Дзёмін; Алылеўскі, Зелянкоўскі, Стахоўскі, Станіслаўскі, Яблонскі; Фурман, Цандзер, Шанц, Фунт, Хільман, Кошман; Кардаш, Бесан, Бут-Гусаім, Басалык, Султан, Шарып; Каўрус, Мальдзіс, Тунас, Мажэйка, Лукас, Судас, Пунтус, Вількс і іншыя. (В. Шур)

 

Практыкаванне 3. Растлумачце значэнні сугучных беларускіх і рускіх слоў.

Вяселле - веселье, грэбля - гребля, дыван - дыван, лаяць - лаять, лістапад - листопад, люты - лютый, пытаць - пытать, рушить - рушыць, склон - склон, справа - справа, студзень - студень, чуць - чуть.

 

Практыкаванне 4. Перакладзiце тэкст. Якiя асаблiвасцi беларускай мовы вы заўважылi?

В НАЧАЛЕ ОСЕНИ

Осень приблизилась незаметно. В раскрытое настежь окно беззвучно влетел и опустился на мои бумаги желтый кленовый лист, похожий на ладонь с широко расставленными пальцами. Как будто чья-то рука накрыла написанные строчки.

Заложив на недописанной странице первый осенний лист, я закрыл свою тетрадь и вышел в сад.

В саду было по-осеннему тихо, как в заколоченном доме. Лугом я прошел к реке. Захотелось искупаться - в последний раз! Быстро ра:ш'.н:м, бросился в воду - и тело обожгло ледяным холодом, перехватило дыхание. Выбравшись на берег, я лег на спину, втискивая тело в еще чуть теплый песок, и остался так лежать неподвижно в удобном, согревающем песчаном слепке. Вверху надо мной студеной синью опрокинулось пустынное небо: ни птицы в нем, ни облачка. Лишь иногда сверкнет серебристой вспышкой одинокая прядка паутины и тут же пропадет. Долго потом напрягаешь глаза, чтобы снова увидеть ее.

(По Е. Носову)

 

§6 Моўная інтэрферэнцыя і яе віды

Інтэрферэнцыя прыводзіць да парушэння нормаў суіснуючых моў. Узровень інтэрферэнцыі залeжыць ад ступені авалодання другой мовай, ад умення свядома адрозніваць факты розных моў і шэрагу іншых прычын. Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з’ява даволі распаўсюджаная і закранае ўсе сферы моўнай сістэмы.

· фанетыку, калі, напрыклад, у рускай мове двухмоўнага індывіда сустракаюцца такія беларускамоўныя фанетычныя рысы, як цвёрдыя [р] і [ч] на месцы рускіх мяккіх [р'] і [ч'], дзеканне і цеканне, ярка выражанае аканне і г.д.;

· акцэнтуацыю, калі дзвюхмоўны індывід размаўляе, напрыклад, на беларускай мове, а выкарыстоўвае націск рускай мовы: за ру’ку (замест за руку’), глі'няны (замест гліня'ны), крапі'ва (замест крапіва’);

· марфалогію, калі граматычнае афармленне рускіх і беларускіх лексем не адпавядае норме. Напрыклад, карыстаючыся рускай мовай дзвюхмоўны індывід можа няправільна ўжываць родавыя формы назоўнікаў золотой медаль (замест золотая медаль), порванный шинель (замест порванная шинель), канчаткі назоўнікаў множнага ліку озеры (замест озёра, окны замест окна) і г.д.;

· лексіку, калі, напрыклад, у беларускай мове індывід ўжывае выразы тыпу гуляць ролю замест адыгрываць ролю, г. зн. выкарыстоўвае слова з неўласцівым яму ў даннай мове значэннем;

· сінтаксіс, калі пры карыстанні рускай мовай білінгв уводзіць у яе сінтаксічныя канструкцыі беларускай мовы, напрыклад, смеяться с него замест смеяться над ним, вернуться со школы замест вернуться из школы і т. п.

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні ў той ці іншай мове. Аднак яны, як правіла, не ўплываюць на працэс разумення выказванняў як на беларускай, так і на рускай мовах. Таму праблема інтэрферэнцыі для беларуска-рускага дзвюхмоўя стаіць, пераважна, як праблема культуры беларускай і рускай моў ва ўмовах двухмоўя.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.