Здавалка
Главная | Обратная связь

Канцэпцыі паходжання і час фармавання беларускай мовы



Пытанне аб тым, якая мова стала зыходнай базай для фармавання беларускай мовы, вырашаецца ў сучаснай лінгвістыцы неадназначна.

I канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння кожнай з трох усходнеславянскіх моваў (у тым ліку і беларускай мовы) стала літаратурная мова ўсходніх славян перыяду ХІ-ХІV ст., якая даследчыкамі называецца па-рознаму: «стараруская літаратурная мова» (А. I. Жураўскі), «старажытнаруская літаратурная мова» (Л. М. Шакун), «агульнаўсходнеславянская», «усходнеславянская» (Ф. М. Янкоўскі). Лічыцца, што менавіта ў гэты перыяд тэксты на старажытнарускай літаратурнай мове паступова насычаюцца мясцовымі моўнымі рысамі. Гэту канцэпцыю падтрымліваюць многія як у Беларусі, так і за яе межамі.

II канцэпцыя. Зыходнай базай для ўтварэння беларускай мовы паслужыла мова праславянская, г.зн. мова, якую прынята лічыць мовай старажытных славянскіх плямёнаў, на базе якой пасля яе распаду (VI - VII ст.) і ўзніклі асобныя славянскія мовы. Прыхільнікі гэтай канцэпцыі (Я. Станкевіч, I. Ласкоў, В. Вячорка і інш.) лічаць, што прамежкавай пары паміж беларускай і праславянскай мовай не было. Літаратурная ж мова усходніх славян ХІ-ХІV ст., на думку гэтых і іншых даследчыкаў, - гэта стараславянская,дакладней царкоўнаславянская мова•— мова Бібліі.

Няма адзінага погляду сярод навукоўцаў і на час фармавання беларускай літаратурнай мовы. А. I. Жураўскі лічыць, што сцвярджаць пра самастойную літаратурную мову са сваімі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі адзнакамі можна з сярэдзіны XV ст. Л. М. Шакун пачатак гісторыі беларускай літаратурнай мовы вызначыў у дыяпазоне XIII — XV ст., Рускі гісторык мовы Б. А. Ларын адносіць утварэнне беларускай літаратурнай мовы (як і ўкраінскай) да пачатку XVI ст

У гісторыі беларускай літаратурная мовы вылучаюцца 2 асноўныя перыяды: старабеларускі і новы (сучасны).

І. Храналагічныя рамкі старабеларускага перыяду большасцю даследчыкаў вызначаюцца ад ХІ ст. да ХVIII ст. уключна. Унутры яго выдзяляюцца тры этапы.

Пачаткам пісьмовага перыяду ў мастацкай славеснасці будучых усходнеславянскіх народнасцей і нацый (беларусаў, рускіх, украінцаў) стала Х ст. – час далучэння славян да хрысціянскай цывілізацыі. Выдатнымі помнікамі гэтага часу з’яўляюцца “Слова пра паход Ігаравы” і “Аповесць мінулых гадоў”.

ХІ-ХІІІ ст. Гэта быў першы этапа фарміравання беларускай мовы. Даследчыкі адзначаюць, што на працягу гэтых стагоддзяў асноўныя рысы беларускай моўнай сістэмы (напрыклад, аканне, дзеканне, цеканне, зацвярдзенне зычных і інш.) акрэсліліся дастаткова выразна. З арыгінальных твораў гэтай эпохі дайшлі творы епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага.

Наступны этап развіцця беларускай мовы прыпадае на ХІІІ-ХVIІ ст. На гэтым этапе ў складзе Вялікага княства Літоўскага канчаткова аформілася беларуская народнасць і яе мова, якую прынята называць “старабеларуская”.

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла як саюз усходнеславянскіх княстваў (Новагародскага, Полацкага, Пінска-Тураўскага, Берасцейскага і інш.). Старабеларуская мова з‘яўлялася у ім дзяржаўнай і ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На працягу XV—XVII ст. на ёй створана і да нашага часу захавалася багатая пісьмовая спадчына. На страбеларускай мове існавала багатая свецка-мастацкая літаратура, найбольш старажытным жанрам якой былі летапісы (“Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”, “Хроніка Быхаўца” і інш.); перакладныя воінскія і рыцарскія аповесці (“Аповесць пра Трышчана” і інш.); арыгінальныя паэтычныя і празаічныя творы (“Прамова Мялешкі”, “Ліст да Абуховіча”).

Асабліва важную ролю ў развіцці тагачаснай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога быў Францішак Скарына (1490-1551). Яго выдавецкая дзейнасць, распачатая у 1517 годзе, паслужыла пачаткам кнігадрукавання ва ўсходніх славян. Прадоўжылі яго асветніцкую дзейнасць Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

У 1569 г. была заключана Люблінская унія, паводле якой Вялікае княства Літоўскае і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў адной дзяржаве — Рэчы Паспалітай. У ёй Вялікае княства Літоўскае аказалася ў палітычным падпарадкаванні. Беларуская феадальная знаць выраклася роднай мовы і культуры. Склаліся неспрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця беларускай літаратурнай мовы. Яна паступова стала выцясняцца з усіх сфер грамадскага жыцця. У 1696 г. быў прыняты закон, паводле якога беларуская мова як дзяржаўная забаранялася і ўводзілася мова польская.

Канец XVII і ўсё XVIII стагоддзе пісьмовая беларуская мова знаходзілася ў заняпадзе. Гэта быў заключны этап у працяглай гісторыі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Ён бедны на пісьмовыя помнікі. Толькі беларуская народна-дыялектная мова па-ранейшаму жыла ў народзе, які нязменна карыстаўся родным словам і стварыў надзвычай багаты фальклор.

ІІ. Перыяд новай беларускай літаратурнай мовы прыпадае на ХІХ-ХХ ст.

На гэтым этапе адбыліся важныя падзеі, якія змянілі лёс беларускага народа і яго мовы. У канцы ХVIII ст. Беларусь у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай аказалася ў складзе Расійскай імперыі. Але гэтая падзея не прыносіць паляпшэння ў сацыяльнае і эканамічнае жыцце беларускага народа, развіцце мовы. На працягу ХІХ ст. успыхваюць паўстанні супраць нацыянальнага прыгнету (1830 і 1863гг.). У 1840 г. спыняецца дзейнасць Статута ВКЛ 1588 г., ліквідуецца грэка-каталіцкая царква, якая вяла набажэнства на беларускай мове, забараняеецца ўжыванне ў афіцыйных дакументах нават назвы “Беларусь”. За ўсе ХІХ ст. на беларускай мове выйшла толькі 75 кніг, якія звычайна друкаваліся за межамі Расійскай імперыі. Вялікая заслуга ў стварэнні і захаванні беларускіх моўных традыцый належыць пісьменнікам В. Дуніну-Марцінкевічу, Фр. Багушэвічу, Я. Лучыне, А. Гурыновічу і інш.

Найбольш інтэнсіўнае ўзбагачэнне набыла літаратурная беларуская мова на пачатку ХХ стагоддзя, калі пачалі сваю дзейнасць волаты беларускай літаратуры Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, З. Бядуля, Ц. Гартны і іншыя. Дзякуючы ім, пачалася выпрацоўка норм беларускай літаратурнай мовы.

Новым этапам у яе развіцці сталі 20-я гады ХХ ст., калі ў БССР пачалося актыўнае культурна-нацыянальнае будаўніцтва на аснове ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі. Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі, асновай якой лічыцца праца Б. А. Тарашкевіча “Беларуская граматыка для школ”.

30-я гады ХХ ст. Працэс беларусізацыі спынены пасля ўсталявання сталінскага таталітарнага рэжыму. Беларусізацыя кваліфікавалася партыйнымі органамі як памылка, і беларуская мова паступова замянялася рускай мовай у дзяржаўных установах і інстытутах. У 1933 годзе выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў БССР “Аб зьменах і спрашчэньи беларускага правапісу”, у адпаведнасці з якой асобныя напісанні слоў у беларускай мове адпавядалі не столькі натуральным законам яе развіцця, колькі арыентаваліся на законы арфаграфіі рускай мовы. У 1938 - Пастанова СНК і ЦК ВКП(б) “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”. З гэтага часу пачалося мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

40 – 80-я гады ХХ ст. сталі для Беларусі перыядам актыўнай русіфікацыі, значнага звужэння сферы выкары­стання беларускай мовы. Яе перасталі ўжываць органы ўлады, дзяржаўныя і навучальныя ўстановы, рэзка зменшылася колькасць беларускіх школ у сельскай мясцовасці, зусім не стала іх у гарадах. Да сярэдзіны 80-х гадоў толькі 23,1 працэнта школ і 19,3 працэнта дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на беларускай мове. З выдадзенных у 1985 годзе 3431 кнігі і брашуры тыражом 53,3 мельёна экзэмпляраў на беларускай мове выйшла толькі 393 назвы тыражом 5 мільёнаў экземпляраў. А гэта значыць, што тыраж рускамоўных выданняў у 10 разоў перавышаў выданні на беларускай мове. Усё гэта сведчыла аб тым, што беларуская мова апынулася ў вельмі цяжкім становішчы.

Прававую аснову для паспяховага нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі ствараў «Закон аб мовах», прыняты 26 студзеня 1990 года. У верасні гэтага ж года ўрад рэспублікі зацвярджае Дзяржаўную праграму развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў. Новыя падыходы да развіцця дзяржаўнай мовы былі канчаткова замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У артыкуле 17 першага раздзела Канстытуцыі запісана: “Дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская мова. Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.”

1995 год. Майскім рэферэндумам было ўзаконена беларуска-рускае двухмоўе. На жаль, беларуская мова сёння не з‘яўляецца рэальным сродкам зносін нацыі, не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў жыцці рэспублікі.

 

Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову.

 

Язык – это посредник между человеком и окружающей его действительностью. Человек узнает мир через язык, в результате чего язык становится той культурно-духовной средой, которая формирует личность, способную овладеть духовным богатством всего человечества.

Язык помог людям выделиться из животного мира, развить своё мышление, достигнуть того прогресса, который есть у нас сейчас.

Трудовая деятельность людей – основа жизни общества. Организовать эту деятельность можно только с помощью языка. Добыча огня, ловля рыбы в древности, производство на предприятиях, работа в коллективе требует усилий многих людей, организации и распределения их обязанностей. Трудовой процесс невозможен без обмена мыслями, без языка. Труд, язык и мысль развивались и развиваются теперь в единстве и взаимодействии. Язык возник в процессе коллективного труда, и на всех стадиях развития человечества он служил средством общения между людьми. В этом главная роль языка. Достижения каждого народа в развитии науки и культуры возможны только при непосредственном участии родного языка. Природа страны и история народа выражались в слове. Человек исчезал, но слово, им созданное, становилось неисчерпаемой сокровищницей народного языка.

Язык нельзя считать неизменным и застывшим явлением. Он постоянно изменяется и совершенствуется. Особенно это заметно в лексике языка, так как она наиболее чувствительна к изменениям в жизни общества.

Практыкаванне 2. Падрыхтуйце пісьмовае паведамленне на тэму “Вядомыя беларускія дзеячы. Іх роля ва ўсталяванні нацыянальнай самасвядомасці”.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.